Макарэвіч: Беларусь стала дзяржавай для народа, цяпер трэба развіваць сацыяльную адказнасць у грамадзян

Ягор Макаравіч. Скрыншот з відэа АНТ

 

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стала дзяржавай для народа, цяпер трэба развіваць сацыяльную адказнасць у грамадзян. Такое меркаванне выказаў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Ягор Макарэвіч у праграме “Аб’ектыўна” на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

 

Гаворачы аб рабоце над праектам новай Канстытуцыі і абмеркаванні Асноўнага закона краіны на дыялогавых пляцоўках, Ягор Макарэвіч адзначыў, што беларусы перш за ўсё зацікаўлены ў захаванні сацыяльных гарантый.

 

“Гэта значыць, гэта мадэль Беларусі як дзяржавы для народа, дзе чалавек разумее аб’ём сацыяльных выгад і гарантый, ужо сфарміравалася, у тым ліку і ў маладога пакалення. І тут узнікае другая частка: ужо сацыяльная адказнасць саміх грамадзян. Гэта значыць чалавек павінен разумець сваю адказнасць і ўдзел у гэтым грамадскім дагаворы, якім з’яўляецца Канстытуцыя”, – лічыць старшыня Маладзёжнага парламента.